Anny 's Avatar

Anny

@annymony

Першая спроба весці сацсетку на беларускай. Магу пісаць пра серыялы, сям’ю, Вільнюс, айцішку, і тое, што мяне здзіўляе ці раз'юшвае. Часам ўжываю ангельскую трасянку. Пра серыялы на рускай ў маім ТГ: https://t.me/vochaut

70
Followers
49
Following
370
Posts
09.10.2023
Joined
Posts Following

Latest posts by Anny @annymony

А дзе вы глядзіце кіно/серыялы?

22.06.2024 07:58 👍 1 🔁 0 💬 4 📌 0

Трымайцеся! Вялікая справа

11.06.2024 05:07 👍 0 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

8 выпадкова сабраных чалавек прымаюць удзел у шоў, правілы якога яны пазнаюць падчас гульні. Калі вам гэта нагадвае “Гульню у Кальмара”, то вы недалёка ад праўды, але насамрэч шоў не маюць ніякай сувязі, і ў гэты раз ніхто не павінен памерці. Дынамічна і захапляюча, але героі плоскія. 4/5

08.06.2024 06:05 👍 2 🔁 0 💬 0 📌 0

Прыемнага прагляду!

05.06.2024 13:32 👍 0 🔁 0 💬 0 📌 0

Сёння мы, як тыя бацькі з мемаў, сядзелі ў кавярне на міні-спатканні першым за хв колькі часу, і замест ўсяго, што маглі б рабіць, глядзелі старыя фоткі дзяцей у тэлефоне 🙈

02.06.2024 18:50 👍 3 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

The Tattooist of Auschwitz. Гісторыя з размытымі межамі чорнага і белага, якую габрэй Лале распавёў на захадзе сваіх дзён. Калі яго забралі ў Біркенаў, ён пагадзіўся працаваць на фашыстаў за невялічкія паслабленні. А яшчэ ён сустрэў там Гіту, і гэтыя зносіны таксама вымушалі рабіць цяжкі выбар. 5/5

31.05.2024 13:56 👍 3 🔁 0 💬 0 📌 0

пакуль яшчэ))

30.05.2024 11:53 👍 4 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

Palm Royale. Цалкам слабенькі серыял пра прасцячку Максін, якая марыць далучыцца да вышэйшага кола жыхароў, аб якім з дзяцінства чытае ў гламурных часопісах. Дзеля гэтага яна на шмат гатовая, і ўсё больш увязае ў хлусні і інтрыгах. Я глядзела дзеля Рыкі Марціна, які раптам там самы гарманічны. 2/5

29.05.2024 06:05 👍 1 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

Чэкін Польша

24.05.2024 20:33 👍 4 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

Sugar. Прыгожы нуарны дэтэктыў з Колінам Фарэлам. Герой — прыватны дэтэктыў, якога нанялі шукаць знікнуўшую ўнучку вядомага чалавека. Але ў Шугара ёсць і асабістыя сакрэты. Амаль ідэальны, каб не адзіны фінт, з-за якога я моцна злавалася на стваральнікаў. Але нарэшце і гэтае ім даравала. 4/5.

21.05.2024 05:52 👍 4 🔁 0 💬 0 📌 0

Хехе, ну так, сапраўды, нібы спаборніцтва)

20.05.2024 13:59 👍 0 🔁 0 💬 0 📌 0

Ну! Вокам яшчэ лепей

20.05.2024 13:58 👍 0 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image Post image Post image Post image

Ну і апошні прыпынак - Lojoteka - медыя-цэнтр-бібліятэка пры іезуіцкай гімназіі, ўсё на грошы іезуітаў, канешне. Перароблена частка манастыра і дабудаваны новы комплекс побач.

20.05.2024 06:39 👍 2 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image Post image Post image Post image

Шчэ была нац галерэя. Там меньш прыгожага, бо больш расказвалі пра тое як прывозяць і храняць экспанаты. Але завялі ў тыя вялікія чорныя экраны на Канстытуцыяс. Там таксама маленькія офісы-каморкі і вузкія лесвіцы.

20.05.2024 06:36 👍 1 🔁 0 💬 1 📌 0
Post image Post image Post image Post image

Самая вялікая чарга для мяне - сінагога. Прыйшла за 40 хвілін да пачатку і ўсё роўна 2,5г прастаяла.

20.05.2024 06:32 👍 1 🔁 0 💬 1 📌 0
Post image Post image Post image

Яшяэ быў крэатыўны дворык са студзіямі розных арх бюро, кулінарнай студыяй, адвакацкім бюро і г.д. Не навастрой, а ўдалая перабудоўка старога.

20.05.2024 06:30 👍 1 🔁 0 💬 1 📌 0
Post image Post image Post image Post image

А гэта Wix.com. Ёсць нават свой салон і міні кіеатэатр.

20.05.2024 06:28 👍 1 🔁 0 💬 2 📌 0
Post image Post image Post image Post image

Люблю прыгожыя офісы, таму 3/6 месцаў былі яны. Пачала з SEB банка, таму што каля дома.

20.05.2024 06:25 👍 4 🔁 0 💬 2 📌 0

На выходных у Вільнюсе быў open house event, які дазваляе завітаць у офісы, дзярж установы і інш будынкі на экскурсіі. Шмат паспець немагчыма з-за таймінгу і вялікай чаргі ў большасці месц, я паспела толькі 6 за 2 дні. Зараз трошкі пакажу.

20.05.2024 06:22 👍 5 🔁 1 💬 1 📌 0

Пашанцавала

Беларускі ЎОРДЛІ 844 2/6

⬜🟩🟩⬜🟨
🟩🟩🟩🟩🟩

#ўордлі

ololophilolo.github.io/wordle-by/

09.05.2024 06:53 👍 2 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

Fallout. Удалая сумесь камедыі, дынамічных прыгод і драмы постапакаліпсісу па матывах відэа-гульні. Можна глядзець нават калі не гралі, але побач з дзецьмі лепей не ўключаць - зашмат кравішчы і дарослай лексікі. 4/5

08.05.2024 09:02 👍 3 🔁 0 💬 1 📌 0

Дазналася, што адна знаёмая з РФ разам з расейскім мужам увесь час спявалі маленькай дачцэ калыханку, прост таму што падабалася песня. А яна яшчэ вучыла сама беларускую пакуль наварочвала з вазком вакол дома, таму што падабалася мова. Пабольш бы такіх расейцаў і беларусаў у самой Беларусі 🥲

06.05.2024 05:01 👍 6 🔁 0 💬 0 📌 0

Мы ўкраінскі глядзім ужо тры гады, але нядаўна пазнаёміліся с ЗША - і канешне там ўзровень цяжкасці конкурсаў вельмі нізкі ў параўнанні з 🇺🇦, ну і ўкраінцы больш удзельнікам надаюць увагі як персанажам) а яшчэ серыі па тры гадзіны 🙈🤪

05.05.2024 19:42 👍 1 🔁 0 💬 0 📌 0

Чаму менавіта гэтая краіна?

05.05.2024 19:18 👍 0 🔁 0 💬 1 📌 0
Post image

Сёгун. Гістарычны серыял пра ангельскага марака, які значна паўплываў на лёс Японіі. Параўноўваюць з “Гульнёй тронаў” з-за агульнай атмасферы, нечаканасцяў сюжэту і тэмы. Але ўсяго адзін сезон і вельмі файная эстэтыка Ўсходу. 8/10

04.05.2024 11:25 👍 7 🔁 0 💬 1 📌 0

Як раз збіралася таксама пра яго пісаць 🙂

04.05.2024 11:14 👍 2 🔁 0 💬 0 📌 0

Першы раз сама саліла ласось. Здзіўлена, але цудам не з’елі адразу ўвесь))

03.05.2024 19:28 👍 1 🔁 0 💬 0 📌 0

Сёння мама хлопчыка з школы Веры сказала, што ўсе хлопцы з класа (і на год менш) у захапленні ад маёй дачкі 😅 Прыемна, канешне, але нават не ведаю, як да гэтага ставіцца )) Ну яна, вядома, сама ўсіх дзетак лічыць лепшымі сябрамі, вельмі вясёлая і добрая, любіць знаёміцца, таму разумею папулярнасць))

03.05.2024 14:37 👍 5 🔁 0 💬 0 📌 0

Нарэшце купілі і мне ровар, і вось ужо тры разы каталася. Лепей канешне без малых, бо менш хвалюешся і не думаеш за дваіх пра дарогу, складанасць і машыны.

02.05.2024 17:34 👍 4 🔁 0 💬 0 📌 0

А з мясным пюрэ?

28.04.2024 05:54 👍 0 🔁 0 💬 1 📌 0