Беларуская служба Польскага радыё's Avatar

Беларуская служба Польскага радыё

@bypolradio

Polskie Radio dla Zagranicy

69
Followers
101
Following
833
Posts
02.12.2024
Joined
Posts Following

Latest posts by Беларуская служба Польскага радыё @bypolradio

Post image

«Танцы ў Пазнаньцы» нарадзіліся з цікаўнасці. Неўзабаве яны адзначаюць ужо сваё двухгоддзе

Хутка спаўняецца два гады, як беларускія эмігранты арганізавалі ў Познані беларускія традыцыйныя танцы. Збіраюцца раз на тыдзень, і заўсёды ёсць ахвотныя.

www.polskieradio.pl/396/7819/Art...

11.03.2026 15:19 👍 0 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

Як Беларуская служба Польскага радыё падтрымлівала незалежныя медыя Беларусі ў 1990-я

«Наша дзейнасць была складаная, паколькі неабходна было ўлічаць тую небяспеку, якую мы маглі стварыць калегам, падаючы крытычную інфармацыю пра падзеі ў Беларусі».

www.polskieradio.pl/396/11816/Ar...

10.03.2026 17:11 👍 2 🔁 1 💬 0 📌 0
Post image

Паляк — рэдактар беларускай Вікіпедыі пра Беларусь, НРМ і правілы бяспекі ў сеціве

Размова з палякам Тамашам Бладынцам, вікіпедыстам, які напісаў амаль тысячу матэрыялаў пра Беларусь па-польску і па-беларуску.

www.polskieradio.pl/396/7811/Art...

06.03.2026 13:14 👍 5 🔁 1 💬 0 📌 0
Post image

Каналу Замежнага вяшчання Польскага радыё — 90 гадоў.

У цяперашні час Замежнае вяшчанне Польскага радыё рыхтуе перадачы на шасці мовах: англійскай, нямецкай, украінскай, беларускай, расійскай і польскай.

Віншую @bypolradio.bsky.social!

01.03.2026 11:01 👍 7 🔁 1 💬 0 📌 0
Post image

Беларускія валанцёры ў Кіеве: Наш Пункт нязломнасці – гэта давер

Больш за месяц у Кіеве працуе Пункт нязломнасці, які паставілі і якім займаюцца беларусы.

www.polskieradio.pl/396/7819/Art...

24.02.2026 10:33 👍 5 🔁 0 💬 0 📌 0
Video thumbnail

🔥Дыктоўка з Зянонам Пазняком у Варшаве

Сёння ў Варшаве праходзіць беларуская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы. Тэкст чытае Зянон Пазняк — ветэран беларускага нацыянальнага руху.

21.02.2026 16:56 👍 2 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

Мікола Статкевіч на волі!

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч.

Нагадаем, Міколу Статкевіча вывезлі на мяжу з Літвой 11 верасня 2025 года, аднак ён адмовіўся выязджаць з Беларусі, пасля чаго яго вярнулі ў калонію.

19.02.2026 15:32 👍 7 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

Польшча думае пра ўласную ядзерную зброю

Караль Наўроцкі заявіў, што Варшава павінна разгледзець магчымасць распрацоўкі ўласнай ядзернай зброі.

Паводле яго, краіна знаходзіцца «непасрэдна на мяжы ўзброенага канфлікту» і бачыць пагрозу з боку «агрэсіўнай, імперыялістычнай Расіі».

15.02.2026 14:31 👍 5 🔁 0 💬 0 📌 1
Post image

Кіраўніком апазіцыі я з’яўляюся фактычна ўжо 40 гадоў – Зянон Пазняк

Вядомы беларускі палітык расказаў нашаму журналісту пра свой шляхецкі род і пра змаганне з маскалямі яшчэ ў школе.

www.polskieradio.pl/396/7815/Art...

09.02.2026 17:48 👍 2 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

Беларусу адмовілі ў польскім грамадзянстве з-за аднаго дробнага штрафу

У 2021-ым годзе мужчына атрымаў штраф у памеры 200 злотых (каля 160 беларускіх рублёў) за парушэнне ПДР.

www.polskieradio.pl/396/7817/Art...

05.02.2026 11:25 👍 0 🔁 0 💬 1 📌 0
Post image Post image Post image Post image

«– Каго любіш? – Люблю Беларусь! – То ўзаемна!». На радзіме Каліноўскага беларусы правялі марш

«Любая іншая Беларусь, якая будуецца на прынцыпах нянавісці, зла і разбурэння, не знойдзе ў Каліноўскім свайго апірышча».

www.polskieradio.pl/396/7819/Art...

03.02.2026 07:01 👍 3 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

У Польшчы могуць прыняць закон аб выплаце кампенсацый сем'ям беларусаў, забітых польскім антыкамуністычным падполлем

Сёння ў Польшчы гэтая трагедыя прызнаная злачынствам супраць чалавецтва.

www.polskieradio.pl/396/7819/Art...

02.02.2026 13:46 👍 3 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image Post image Post image Post image

У Польшчы ўшанавалі памяць беларусаў, забітых польскім антыкамуністычным падполлем 80 гадоў таму

У цырымоніі ўзяў удзел старшыня Сейму Польшчы Уладзімеж Чажасты.

www.polskieradio.pl/396/7817/Art...

02.02.2026 06:33 👍 3 🔁 1 💬 0 📌 0
Post image

Цяпер афіцыйна: Святлана Ціханоўская пераехала ў Варшаву

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі патлумачыла пераезд зніжэннем узроўню аховы, які ёй забяспечваўся ў Літве.

«Гаворка ідзе не толькі пра маю асабістую бяспеку, але і пра супрацоўнікаў нашага офіса».

30.01.2026 08:07 👍 5 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларусаў на ўшанаванні памяці паўстанцаў Каліноўскага

«Хачу сказаць асобна народу Беларусі: вы — еўрапейскі народ, які будзе разам з усімі нашымі народамі ў аб’яднанай, вольнай Еўропе. У Еўропе моцнай. Вас не выкрасліць. Нас усіх не выкрасліць».

25.01.2026 12:38 👍 9 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

Муніцыпальны палітык з Кракава перадаў былым беларускім палітвязням 50 камп'ютараў

Палітык актыўна дапамагае Украіне, але на гэты раз дапамога была патрэбная беларусам.

www.polskieradio.pl/396/7819/Art...

25.01.2026 06:23 👍 5 🔁 2 💬 0 📌 0
Video thumbnail

🎒Што рабіць беларускім бацькам у Польшчы, калі дзіця сутыкаецца з булінгам у школе?

Пра гэта ў відэа расказвае Ягор Сурскі — выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэю, кіраўнік кансультацыйнага пункта пры Акадэміі добрай адукацыі ў Варшаве.

22.01.2026 13:30 👍 3 🔁 0 💬 0 📌 0
Video thumbnail

🐗 Дзікі супраць трамвая

У Ольштыне дзікі вырашылі ўзяць пад кантроль гарадскі рух: група жывёл выйшла проста на трамвайныя пуці і цалкам заблакавала трамвай на вуліцы Красіцкага.

Кіроўцу заставалася толькі цярпліва чакаць — і праз хвіліну дзікі самі сыйшлі, дазволіўшы трамваю працягнуць шлях.

16.01.2026 12:52 👍 7 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

У Польшчы пачаўся сезон выпускных баляў. Беларускія старшакласнікі правядуць незвычайны вечар

На балі будуць танцаваць «Лявоніху», а таксама ўводзяцца іншыя беларускія элементы

www.polskieradio.pl/396/7819/Art...

15.01.2026 14:28 👍 5 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

Ціханоўская: Лукашэнка баіцца, што Амерыка можа страціць да яго цікавасць. Яго можна шмат чым запужаць

Кіраўнік АПК дала інтэрв’ю Польскаму радыё, у якім расказала таксама пра тое, ці збіраецца яе кабінет пераязджаць у Варшаву.

www.polskieradio.pl/396/7815/Art...

15.01.2026 06:08 👍 4 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image

Ціханоўская: Такой, як Польшча, я бачу новую Беларусь – моцнай, суверэннай, якая клапоціцца пра сваіх грамадзян, а не служыць чужой імперыі»

Лідарка дэмсіл выказала ўпэўненасць, што беларусы пройдуць свой шлях да свабоды, як калісьці прайшла Польшча.

www.polskieradio.pl/396/7816/Art...

14.01.2026 11:20 👍 5 🔁 0 💬 1 📌 0
Post image Post image Post image Post image

✨Калядная сустрэча беларусаў з прэзідэнтам Польшчы ў палацы Бельведэр

Сёння ў рэзідэнцыі прэзідэнта Польшчы — палацы Бельведэр — адбылася калядна-навагодняя сустрэча прадстаўнікоў беларускай супольнасці з прэзідэнтам Каралем Наўроцкім.

13.01.2026 19:23 👍 4 🔁 0 💬 0 📌 0
Post image Post image Post image

Белы дом апублікаваў кадры з Нікаласам Мадура пасля яго дастаўкі ў ЗША

Мадуру і ягоную жонку Сілію Флорэс, якая была генеральным пракурорам і старшынём Нацыянальнай асамблеі, перавезлі ў ізалятар у Брукліне ў Нью-Ëрку.

04.01.2026 07:00 👍 2 🔁 0 💬 0 📌 1
Post image

Трамп заявіў, што прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру і яго жонку захапілі і вывезлі з краіны

«Аперацыя была праведзена ў каардынацыі з праваахоўнымі органамі ЗША. Падрабязнасці будуць паведамлены пазней. Сёння а 11-й гадзіне раніцы ў Мар-а-Лага адбудзецца прэс-канферэнцыя».

03.01.2026 09:34 👍 6 🔁 0 💬 0 📌 0
Video thumbnail

⚡️ЗША нанеслі ўдар па Каракасе

У сталіцы Венесуэлы гучаць выбухі, у небе вайсковыя самалёты і верталёты.

У амерыканскіх вайсковых структурах пакуль адмаўляюцца каментаваць сітуацыю. У Белым доме пацвердзілі, што ведаюць пра выбухі і прысутнасць амерыканскай авіяцыі, але дадатковых заяў не зрабілі.

03.01.2026 07:39 👍 7 🔁 0 💬 1 📌 0
Post image

✨ Дарагія слухачы і чытачы Беларускай службы Польскага радыё!

Шчыра віншуем вас з надыходзячым Новым годам!

Няхай 2026 год прынясе вам мір, надзею і веру ў лепшае, радасныя навіны і добрых людзей побач. Жадаем моцнага здароўя, унутранай сілы і светлых дзён, нягледзячы ні на якія выпрабаванні.

31.12.2025 17:23 👍 7 🔁 1 💬 1 📌 0
Post image

✨Віншуем з Калядамі!

Калядныя дні — гэта час святла, надзеі і цішыні, у якой асабліва выразна чуюцца словы падтрымкі і ўзаемнай павагі. У гэты святочны час калектыў Беларускай службы Польскага радыё шчыра віншуе вас з Калядамі і зычыць усяго найлепшага.

25.12.2025 06:23 👍 7 🔁 1 💬 1 📌 0
Post image

Сайт польскага ўраду цяпер мае беларускамоўны раздзел

Увесь апублікаваны змест мае афіцыйны характар і быў падрыхтаваны на падставе дзеючых прававых нормаў, а таксама інфармацыі, прадастаўленай польскімі дзяржаўнымі ўстановамі.

www.gov.pl/web/by

22.12.2025 15:10 👍 8 🔁 1 💬 0 📌 0
Video thumbnail

Лявон Вольскі чаруе на Каляды ў Варшаве

Мэтр беларускай рок-музыкі зладзіў акустычны міні-тур па Польшчы. Апошні канцэрт прайшоў у польскай сталіцы. Сюрпрызам вечара стаў сумесная песня з вызваленым нядаўна палітвязням Максімам Знакам «Лятучы Галандзец».

www.polskieradio.pl/396/7810/Art...

21.12.2025 11:05 👍 7 🔁 0 💬 0 📌 0
Video thumbnail

🤍Варшава сустрэла тых, хто прайшоў праз няволю

Уначы 18 снежня ў польскую сталіцу прыехала каля сотні беларускіх палітвязняў, вызваленых і дэпартаваных ва Украіну 13 снежня.

У Варшаве іх сустракалі валанцёры, журналісты, родныя і дыпламаты.

18.12.2025 09:43 👍 5 🔁 1 💬 0 📌 0