Мо запрошаным госьцем)
Мо запрошаным госьцем)
ШТОДЗЁННЫ БЕЛАРУСКІ ПАДКАСТ
пра мастацтва, мышэй, дранікі і жыццё!
www.twitch.tv/nine_ravens_...
Утульна струменіць на твічы ўжо 500 дзён запар!
Падтрымайце, калі ласка, вашай падабайкай і рэпостам)
Замест гумавай качачкі - хітынавы пухнасцік)
Пад сённяшні дзень ужо некалькі месяцаў ляжаў-чакаў малюнак - "найбольш агідная пачвара з майго сутарэння".
Відавочна, я не даў з ім рады. Пачвара мо і агідная, але і не побач з той гідотай, што ўжо 4 гады лезе ва Украіну.
Яшчэ раз віншую)
Стала вядома, што у сярэдзіне тыдня разам з жонкай быў затрыманы стваральнік праекту «Кінаконг» Андрэй Кім.
«Кінаконг» — праект, які быў заснаваны ў 2012 годзе і займаўся перакладам і дубляжом на беларускую мову мастацкіх і дакументальных фільмаў, мульцікаў, трэйлераў ды разнастайных відэазапісаў.
Дзякую за прасоўванне! Цяпер людзі думаюць, што я алкаш-трэш-стрымер)
Мабыць не патрапіў у спісы бэта-тэставальнікаў, бо ў мяне няма гэткай опцыі)
Усё жыццё быў далёкім ад музыкі - мала слухаў і, вядома, не вывучаў.
Але пасля 30, працягваючы маляваць мышапавукоў, зразумеў - трэба. З нуля, па ютубаўскіх відосах падвывучыў музычную грамату, і даў рады без усялякіх ші.
Вучыцца і цікава, і карысна!)
www.youtube.com/watch?v=j4Q4...
Віншую ўсіх з надыходзячым!
2025 - суцэльная лухта. Асабліва не спадабаліся: навіны (у свеце ганебны жах адбываецца), навіны (на радзіме таксама ганьба і трындзец), я (быў люта не прадуктыўным, ганьба х10).
Зычу ўсім нам менш ганебнага наступнага году!
Напярэдадні восеньскай кульмінацыі (чорная ноч + дзяды + хэлавін) абуджаюся. Вылажу са сваёй нары, адчуваю сябе сапраўдным нячысцікам. Але нібыта жывы.
Вось, напрыклад, якое ўчора на стрыме намаляваў)
(яшчэ можна сюды падабайку закінуць, калі не шкада: www.tiktok.com/@nr_cemetery...)
Дзякую)
Дужа дзякую!) Мышапавукі дакладна будуць працягваць цешыць усіх, хто не баіцца на іх глядзець)
Дзякую!)
Дзякую, буду святкаваць нягледзячы ні на што)
Дзякую! Дужа прыемна тое чуць! Абяццаю, што квітнець працягнем, не спынімся)
Дзякую, калега, так, захаваць сябе дакладна трэ)
У мяне сёння дзень нараджэння!
Час зараз дурны, падзеі адбываюцца лютыя - у гэткіх умовах аж сорамна неяк штосьці святкаваць. Але ж то факт, таму усё ж адзначу)
Сёння на стрыме буду прымаць віншаванні, глядзець "Чужога", вячэраць дранікам. Далучайцеся! www.twitch.tv/nine_ravens_...
Боляча, так, але зусім не безнадзейна.
Усё атрымаецца, калі рабіць справу ўпарта. Не гойдаючыся на эмацыйный гойдалках, разгойдваючы нервовую сістэму і ўпадаючы ў адчай.
Рух наперад, радасць ад маленькіх перамог - гэта дазволіць выйсці з цемры.
Заліў на ютуб усе стрымы праходжання найлепшага сучаснага імёрсіва!
"Prey" ад пачатку й да канца, суператмасферныя шпацыры ў вантробах праклятай касмічнай станцыі. Запрашаю на паглядзець: www.youtube.com/playlist?lis...
Рэзультаты на твічы: 258 дзён бесперарыўнай штодзённасці, 1000 гадзін у прамым эфіры.
З улікам маёй ляноты - дужа сур'ёзнае дасягненне:) Калі раптам ё жаданне, фаловіць і падпісвацца сюды: www.twitch.tv/nine_ravens_...
Раптоўная хвілінка матэматыкі!
Працягласць купальскае ночы - 7 гадзін 34 хвіліны. 3 хвіліны 15 секунд - сярэдняя працягласць музычнай кампазіцыі.
Плэйліст купальскіх песен, які будзе пакрываць усю ноч, павінен утрымліваць 139 песень. Ці рабіў хтосьці падлік, колькі ё на сёння?
А вось і трэйлер! Яна цяпер гучыць, размаўляе! Зазірнуць паглядзець можна вось тут - youtu.be/g0JT5svUzCE
Мышапавучыня Гекаф'я - народжаная й ад пачатку да канца зробленая ў прамым эфіры, на стрымах. Усё рукамі, без аніякіх генерацый.
Дык а чаму тады яно ў вас, а не ў мяне?)
О, гэтага жэўжыка ведаю, у тыктоку даўно сачу) А Аліну ведаю па ціўтару)
Штодзённы стрым распачаўся! www.twitch.tv/nine_ravens_...
Працягваем вымалёўваць анімацыю Гекаф'і. Вось так выглядала першая спроба, напрыклад:
Штодзённы творчы стрым!
Малюем мышапавучыху, пані лютую і прыгожую - Гекаф'ю. Паралельна будзем абмяркоўваць свежы фільм "Аркадзія", з Нікаласам Кейджам. Глядзелі?
Далучайцеся: www.twitch.tv/nine_ravens_...
Чарговы стрым творчых пакут. Працягваем маляваць анімацыю Гекаф'і.
Зазірайце часцей, зазірайце калі ё магчымасць - я стрымлю штодзённа:) www.twitch.tv/nine_ravens_...