Наведаць прадстаўленне ў Мулен Руж - 10/10 💃🏻
Наведаць прадстаўленне ў Мулен Руж - 10/10 💃🏻
Дзякую вельмі 🤗🤍
Ну ўсё. Мне паціпу трыццаць з гэтага часу 🙈
Ой ну 😁
Родненькая 🥲
Дзякуй 🫶🏻🥐
Фух, добра 😌
Прыехала ўпершыню ў Парыж. Наогул, да Францыі. Дзве з паловай гадзіны з Ратэрдаму на цягніку - і вуаля! 🇫🇷 Першыя ўражанні нармалёвыя. Бруднавата канешне. Кавуся смачная, як у Італіі, але ж гэта відавочна. Прыехалі мы ў самую спякоту, так што задача ўсё ж такі пабачыць Парыж і НЕ памярэць
Ай, точна 🥲
Заўважылі ўчора ў Kruidvat (галандскім аналаге "Острова чистоты") вось такую тэхніку "Эмілі ў Парыжы" 🙃 Як яна датычыцца да серыялу, канешне, не зусім зразумела
Каля дому пачыналі трамвайную лінію і зараз можна ездзіць зноў з Дэлфту прам да морушка ў Гаазе - шчасцейка 🥹
Учора была ў гандлёвай палаце ў Гаазе, адкрыла сваю фірму. Зараз я індывідуальная прадпрымальніца, жанчына бізнэсу 😎
І шафу таксама заклеіла. Гаспадарчая
Жанчына збірала пакеты - жанчына заклеіла падлогу для рамонту
А сёння былі ў трэнажорцы. Не лічачы "гатэльных" у пачатку жыцця ў Нідзерландах, то ў другі раз, атрымліваецца. Падпіску на год набылі ў Basic-Fit. Павінны адаслаць фірмовы заплечнік. Як атрымаю, то распавяду дэталі
Схадзіла ўчора на першы ўрок курсаў па нідзерландскай з групай у моўную школу. Да гэтулькі сама вучыла. Ну прыкольна прам. Іншыя мовы таксама так не вучыла, то-бок экспірыенс прам цалкам новы. І прыемны
Дзякуй за старанні 🫶🏻
Цікавы факт: кожны першы панядзелак месяцу ў поўдзень ў Нідзерландах правяраюць сірэны грамадскага папярэджання 🚨
Навальніца!
Надурылі, усё яшчэ спякота
Ух, жах 😬
Трымайцеся 🧊
Тут часта эканомяць і нічога нават у ГЦ няма 🥲 Адзін дзень пратрымацца і потым тыдзень халодны будзе
У нас абяцаюць удзень 36°С 🥵
Тут паціпу heat wave ў Паўднёвай Галяндыі і Паўночным Брабанце. Зараз ужо ў кватэры 28. Жэрсць, ну
Жыць у Нідзерландах - гэта збіраць бутэлькі і не сароміцца 😅 (ну, лепш толькі свае)
Атрымала сёння боцікі, якія замаўляла на Vinted! Якія яны мілыя! Дзве пары за 14.39 еўра з улікам камісіі плятформы і коштаў дастаўкі ☺️ Мілая дзяўчына з Францыі прадавала дзве пары адным лотам, так я праз дзесяць хвілін пасля публікавання схапіла
Ого, незвычайнае, цудоўнае 😍
*замаўляй 🙈
Сёння гэтая прыгажуня прымала штотыднёвую дзесяціхвілінную ваную. Гэта фаленопсіс, інакш папросту архідэя. І мы пакуль не прыдумалі ёй імя. Прапановы прымаюцца 🤗
Ой, магу часам скідаць як што адмываю, але спойлер: найчасцей гэта воцат 😅 А з рэмантваннем: французскае шво на машынцы і пляценне нітачак ручкамі на шкарпэтачках. Зараз вось раблю Sashiko Stitching на джынсах і абавязкова зкіну асобным трэдам як скончу 😊