А вось і літаратурны агляд падвезлі)
34mag.net/post/bellit-3
Зрабілі чарговы агляд навін ШІ, інтэрнэта і медыя. Намагаемся не фарбаваць усё ў змрочныя краскі, але ў бягучым кантэксце гэта складана.
34mag.net/post/mediasc...
Чаму калі даў зайку, дасць лужайку, а калі даў зубы, то на пломбы не дае?
4. «поднос» — «понос»...
3. «отдел» — «отсидел»(
2. «беларуская макулатура»
Нарэшце! soundcloud.com/34magnet/kor...
Кіно. Гаспадыня кватэры кажа, што ёй больш не патрэбная арэндная плата. Гераіня: «Тут штосьці не так». Герой: «Ды чаго? Мы проста ёй падабаемся!»
У тыктоку пабачыла, што на сайце белчыгункі ёсць мадэлькі ўсяго рухомага складу для раздрукоўкі, прыкол www.rw.by/models/
Калі стамляюся, маю праблемы з фокусам і бачу словы скажона — абавязкова з негатыўным сэнсам. Вырашыла завесті пад гэта трэд:
1. «лжывы эфір»
калі малінаўка такое кажа, гэта пераканаўча)
Часам думаю пра тое, каб завесці новае хобі, і назіранне за птушкамі — адзін з варыянтаў.
34mag.net/post/birdwat...
ага, інтрыга
Калі б пісьменнікам плацілі кожны раз, калі пісьменнік у кіно пачынае пісаць кніжку з загалоўка, пісьменнікі б жылі не гаруючы.
Ты: Восень.
Буккросінг:
Гугл букс, за што?
Другі раз запар выйграю кніжку ў розыгрышах. Можа, час ісці ў казіно?
гартаючы стужкі сацсетак)
Пісьменнікі па-руску часта пішуць так, нібыта селі ў цягнік з Калінінграда да Уладзівастока і ўсю доўгую дарогу расказваюць пра чабурэк, што купілі і з’елі яшчэ на станцыі адпраўлення. Выпадкова трапіўшы ў такі цягнік, выходжу на першым прыпынку — у Вільні (хацелася б, канешне, у Бабруйску).
З тых шыльдаў, за якімі — дакладна ведаеш — героя чакае срака.
У Малдове ёсць «Наша партыя Рэната Усатага», і гэты Рэната не вусаты.
Ютуб рэкамендуе трывожныя падкасты.
:D Мне дужа падабаюцца вашы варыянты!
Што вы адчуваеце, калі бачыце навіну, праілюстраваную карцінкай з нейронкі: 1) безнадзейнасць ці 2) безнадзейнасць?
так!)
На вечарынцы згулялі ў «я ніколі не...», а потым у такую гульню, дзе ўсе мераюць ціск і прайграе тая, у каго бліжэй да 120/80.
Не ведаю, як яшчэ патлумачыць людзям, што не трэба дасылаць у часопіс тэксты з чата джыпіці. Можа, у чата спытаць, як ім патлумачыць?
ну) або «5x2» Франсуа Азона)
Шукала ілюстрацыю па тэге «булінг». Знайшла гэтую мілую пысу. Калі булінг — то толькі такі.