Былі такія "аператары эвм" калісці, цяпер жа праца праграміста літаральна "аператар LLM"
Былі такія "аператары эвм" калісці, цяпер жа праца праграміста літаральна "аператар LLM"
Здаецца знайшоў цікавы інструмент для распрацоўкі адначасова і пад iOS і пад Android, але праз нармальны SwiftUI і Jetpack Compose без неабходнасці React Native.
"Тата ў мяне вядомы, ён блогер, у яго нават падпісчыкі ёсць!"
У прынцыпе, можна на гэтым жыць, думаю на год хопіць ☺️
З Новым Годам! 🎄
Сябры, жадаю менш багаў, паразумення з калегамі і каб ШІ не займаўся дурасцю падчас вайбкодынгу! 😊
А яшчэ сямейнага цяпла і дабрабыту! Са святамі!
Выява, дзе напісаны лічбы 36 і знак інкрэменту, што азначае вынік 37. Зроблена з дапамогай chatgpt.
Інкрэмент! Ці то старэю, ці то проста спазнаў дзэн, але гэта першы раз, калі няма жадання падводзіць нейкія вынікі, а проста атрымліваю асалоду ад таго, што магу і ўмею.
Сябры, з восені пакрысе пачаў рабіць некалькі праектаў для веласупольнасці Беларусі, звязаных з брэветамі (гэта такія паездкі ад 200км і больш за адведзены час) і мне патрэбна дапамога UI/UX дызайнера. Буду рады рэкамендацыям. Праца за грошы, хоць бюджэт пакуль і невялікі.
Output of the tool for gathering Notion page statistics
Вечар разам з чатам GPT і нарэшце зрабіў прыблуду, якая ўмее лічыць колькасць адзначаных чэкбоксаў на старонцы Notion і аддаваць назад у адмысловае поле. Відаць, зраблю open source, аднак налады не простыя і выглядае, што для простых людзей лепш зрабіць інтэрфейс за долар.
Што ж, чарговы бот навайбокоджаны. Гэтым разам працуе на Nitro, grammY і db0 і запускаецца на Cloudflare Workers + D1 у якасці базы даных. Воркеры значна лепш і стабільней за Render, хоць і маюць свае абмежаванні. Дзе б цяпер знайсці сілы напісаць які артыкул.
Заўважыў, што падчас працы з нейронкамі вылез адзін цікавы пазітыўны момант: даводзіцца шмат камунікаваць з імі па-англійску (не звычайны chatgpt), і так ці інакш гэта трэніруе ўменне пісьмовай англійскай мовы.
Беларуская мова ў занядбанні, кажаце?
А як вам навіна бадай пра першы прададзены/куплены беларускамоўны тэлеграм-канал?
Віталь Аляхновіч там "Усё пра ўсё" выкупіў.
Я ў шоку, добрым, але ў шоку.
Урок, які каштаваў мне 5$.
Нават спынены інстанс, набыты праз Amazon Lightsail Bundle, будзе падлічаны для аплаты, таму калі ён вам не патрэбны больш, лепш адразу выдаляйце.
Ну і зноў напамін сабе больш не мець спраў з AWS.
Абнавіўся да iOS 26. Ну, такое. Анімацыі прыкольныя, іконкі некаторыя так сама прыгожа быццам зрабілі, але не ўсе. У астатнім пакуль будзем глядзець і спрабаваць.
З днём праграміста!
Віншую ўсіх датычных з Днём праграміста! 🎉🎉🎉
Таму жадаю, каб код пісаўся лёгка, памылак было менш, а радасці ад зробленых спраў – больш!
Базавыя рэчы і націўная рэклама свайго сервісу, але тым не менш даволі добры курс па таму, як рабіць дызайн допісаў для сацыяльных сетак.
Можа каму будзе карысна, таму дзялюся
У любым выпадку не мае сэнсу рабіць яшчэ адзін сервіс, як ва ўсіх, бо іх як гаўна ўжо і гэта тэма вельмі нішавая, дзе беларуская мова адзін з галоўных якараў гэтай нішы.
І тут яшчэ момант пра беларускую мову такі, што дадаць вонкавы пераклад для старонак не вельмі цяжка (там няма чаго перакладць) і некаторыя сервісы такое ўжо нават маюць, але адмінкі ў іх усё адно на англійскай ці падтрымліваюць некалькі самых папулярных.
Новага тут асабліва нічога не прыдумаеш, але з цікавага - гэта раздзел Discovery, дзе можна было б знайсці цікавых людзей і іх працу, па тыпу той жа падборкі тг-каналаў. Па функцыях - зноў жа, тут можна дарабіць адпаведна мясцовым патрэбам + дадаць магчымасць купіць той жа pro без танцаў з бубнам.
Так
Спадарства, а ці патрэбны вам цалкам беларускамоўны сервіс тыпу linktr/link-in-bio? А то не ведаю, ці плаціць за дамен надалей. Адна заўвага, што давядзецца падпарадкавацца цэнзуры адносна няправільных спасылак :(
Я менавіта пра эксперымент. Кантэнт і аўдыторыя былі і спадзяюся яшчэ ёсць, але вольнага часу няма, таму шукаю аптымізацыі
Дадам асобна рэплаем пытанне яшчэ, ці варта на такое прасіць асобны данат?
Падумваю вярнуцца да падкасту з IT навінамі, але ёсць праблема: фізічна не хапае часу ўсё праглядаць і адбіраць цікавыя. Сервіс Feedly мае магчымасць з дапамогай ШІ такое рабіць, але просіць 8$ на месяц. Ці варта паспрабаваць на вашую думку?
Я тут трошкі навеў парадак у рэпазіторыі і нарэшце апублікаваў мой чарговы pet-праект.
Дашборд для звестак з праграмы ўліку ежы Yazio. Open source, усё як мае быць, таму карыстайцеся на здароўе.
Я тут нешта быў шукаў на Reddit і ўспомніў, што некалі зрабіў сабе там новы акаунт і нават завёў адмысловы сабрэдзіт. Таму далучайцеся, калі цікава. Паварушым і там беларускасцю
www.reddit.com/r/ikb...
Брэвет Палескі 400 кіламетраў
Даўно мяне тут не было, але пакуль лета, лаўлю кожную магчымасць пакатацца 🚴, пакуль надвор'е дазваляе.
Таму вось адзін з вынікаў майго вела-вар'яцтва, якім займаўся на мінулых выхадных.
Па спасылцы ўвесь маршрут www.strava.com/activ...
Я усюды пакуль не актыўны, шмат працы :(
На працы новы чэлендж – зрабіць працуючы прататып плацёжнай сістэмы (checkout) за тыдзень. Accepted, што ж 😅
Усё для таго, каб было бачна вось гэтыя адзнакі, якія паказваюць, дзе допіс яшчэ не апублікаваны, але павінен быць па плану
Учора да двух ночы сядзеў, круціў па ўсякаму Notion, каб зрабіць патрэбную мне формулу. Быў нават момант адчаю, калі я пачаў ужо збіраць праект на nestjs + vite + react. Формула атрымалася, але ж як цяпер цягне на сон! 😭
Вокладка для праекту Тэхнабеларус
Учора такі сеў і аднавіў вокладку для старонак, дзе яна патрэбна. Спачатку chatgpt прымусіў прыдумаць, але нейронка не справілася, таму сам сеў праз Canva выбіраць.
Вось што атрымалася.